Беларуская Служба

У Беларусі працягнулі вучэнні беларускіх і расійскіх узброеных сіл

11.12.2023 08:45
Вайсковыя манеўры ў Беларусі  падоўжаныя мінімум да 18 снежня.
Oddziały białoruskiego OMONU
Oddziały białoruskiego OMONUShutterstock/Ruslan Kalnitsky

Палігоны «Даманава» і «Гожскі» працягваюць працу без перапынкаў, іншыя ж былі на выходных 9 і 10 снежня, паведаміла Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Вучэнні на палігонах прадоўжаны з 11 снежня і да:

227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 16.12;
Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 18.12;
Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 17.12;
Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 15.12;
212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 15.12;
230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 15.12;
174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 17.12;
Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 16.12;

Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульны лік падаўжэнняў складае 85 тыдняў.

Крыніца:  «Беларускі Гаюн»